Прымаюць удзел каманды з Эстоніі, Літвы, Расіі і Беларусі.

– Такі маштабны турнір пройдзе ўпершыню. Яго плануюць зрабіць рэгулярным, – расказвае  прэс-аташэ “Смаргоні” Уладзімір Амбрасевіч.   

Арганізавала турнір Смаргонская ДЮСШ па футболе. Гульні праходзяць на стадыёне ДЮСШ у мікрараёне “Заходні”.

 

Смаргонь” згуляе з “Іслаччу”

У таварыскім матчы 18 сакавіка ФК “Смаргонь” дома прымаў дубль  салігорскага “Шахцёра” і выйграў 3:1. 

У смаргонцаў галы забілі Аляксей Лазко, Аляксандр Клешчанок і Арцём Кіслы.

 

Момант матчу. Фота забяспечана Уладзімірам Амбрасевічам.

Момант матчу. Фота забяспечана Уладзімірам Амбрасевічам.

Наступны матч намечаны на 26 сакавіка. “Смаргонь” згуляе з “Іслаччу”. Пачатак сустрэчы на стадыёне ДЮСШ у мікрараёне “Заходні” – у 14:00, паведаміў  прэс-аташэ “Смаргоні” Уладзімір Амбрасевіч.

 

Ільянцы гулялі “на рэспубліцы”

Ад 18 па 20 сакавіка ў Лідзе праходзіў фінальны турнір “Залатая шайба” ў малодшай узроставай групе ў дывізіёне Б. Удзельнічалі каманды з рэгіёнаў, якія не маюць лядовых арэн.

“РГ” паведамляла, што з Міншчыны трапіла на турнір каманда Вілейскага раёна. Прадстаўлялі яе вучні 2003-2004 гадоў нараджэння Ільянскай сярэдняй школы імя А. А. Грымаця.

Каманда з Вілейшчыны заняла пятае месца. А перамаглі прадстаўнікі Дзятлаўскага раёна, паведамляе БЕЛТА.

 

Плыўцы з Вілейкі і Маладзечна перамаглі ў першынстве Мінскай вобласці

У Маладзечне 18 сакавіка адбылося адкрытае першынство Мінскай вобласці па выратаванні на водах і плаванні брасам.

Спаборнічалі спартсмены з 19 камандаў. Першынство прайшло ў два этапы.

Па выніках адкрытага першынства па выратаванні на водах перамагла каманда з Вілейскага раёна. У асабовым заліку першым стаў Аляксей Смолік, другім – Аляксандр Бірыла. Абодва яны з Вілейкі.

 

Фота забяспечана Вілейскім РАНС.

Фота забяспечана Вілейскім РАНС.

Яшчэ адзін прадстаўнік Вілейскага раёна Уладзіслаў Амелін увайшоў у дзясятку наймацнейшых, паведамілі з  Вілейскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях.

У першынстве Мінскай вобласці па плаванні брасам перамогу атрымалі плыўцы з Маладзечна. Трэцяе месца за камандай з Вілейкі. У гэтым відзе каманду Вілейскага раёна прадстаўлялі Мікіта Ніжнік і Максім Шашок.

Фота забяспечана Вілейскім РАНС.

Фота забяспечана Вілейскім РАНС.

 

У асабовым заліку перамог Кірыл Руды з Маладзечна, дадае абласное ўпраўленне па надзвычайных сітуацыях.

 

Камандам рэкамендуюць усё ж згуляць матчы

У вышэйшай лізе чэмпіянату Гродзенскай вобласці па міні-футболе не адбыліся матчы апошняга тура. Таму па факце адмовы камандаў ад удзелу ў гульнях апошняга тура на нарадзе Упраўлення спорту і турызму аблвыканкама і Галоўнай судзейскай калегіі прынялі рашэнне настойліва рэкамендаваць камандам правесці гэтыя матчы 26 сакавіка, паведамляе Галоўная судзейская калегія. 

 

Наперадзе – матчы на выбыванне

Завяршыўся папярэдні этап чэмпіянату Мядзельскага раёна па міні-футболе.  

Каманда аддзела адукацыі, спорту і турызму перамагла прадстаўнікоў Крывіцкага спецПТВ №3 закрытага тыпу 3:1. Каманда райвыканкама была мацнейшая за “Юнацтва” 3:0. Спадарожнік” абыграў “Сілавік” 6:2.  “ІП Мядзел” прайграў “Зубраня” 1:2.  

“Зубраня” і “Спадарожнік” занялі першае і другое месцы і адразу выйшлі ў паўфінал, расказаў дырэктар фізкультурна-аздараўленчага цэнтра Андрэй Русак.

Каманды, якія занялі з трэцяга па шостае месцы, згуляюць у чвэрцьфіналах. “ІП Мядзел” супраць “Сілавіка” і райвыканкам супраць “Юнацтва”.

Табліца са старонкі vk.com/board5587827#/zabeg_trezvosti

Табліца са старонкі vk.com/board5587827#/zabeg_trezvosti