Расказаў “Рэгіянальнай газеце” прэс-сакратар Філіпа Кіркорава Антон Корабаў-Зямлянскі.

– Пасля тура па Прыбалтыцы Філіп дае канцэрт у Санкт-Пецярбургу, таму назад праз Каменны Лог мы не паедзем.

Прэс-сакратар адзначыў, што самае непрыемнае ў гэтай сітуацыі з затрымкай на мяжы ў тым, што людзі прыходзяць на канцэрт і высвятляюць, што канцэрт адменены.

– Прыхільнікі Філіпа Кіркорава ў Вільні з разуменнем паставіліся да сітуацыі, якая ўзнікла, але з 10 тысяч гледачоў з-за пераносу канцэрта білеты здалі ўсяго 200 чалавек –  хто не змог бы трапіць на наступны дзень з-за сваіх планаў.

– Ці адрэагавалі як-небудзь на гэты інцыдэнт беларускія ўлады? Таму што Філіп у сваім “Інстаграме” напісаў: “Спадзяюся, што Аляксандр Рыгоравіч не пакіне без увагі гэты інцыдэнт і вінаватыя будуць прыцягнутыя да адказнасці”.

– Нам пра такую рэакцыю пакуль невядома.