Папулярны расійскі спявак Дзіма Білан паўстане перад кінааматарамі ў абсалютна новым вобразе. Ён сыграў галоўнага персанажа ваеннай драмы “Герой” – паручыка Андрэя Далматава. У фільме сплятаюцца дзве гісторыі.

У адной з іх – пачатак 20 стагоддзя. Паручык Андрэй Далматаў знаёміцца з маладой і прыгожай княжной Верай Чарнышавай. У іх пяшчотнае каханне, якое, здавалася б, абяцае шчаслівае і доўгае жыццё. Але здарылася катастрофа. Першая сусветная вайна вымагае маладога чалавека ісці на вайну, а дзяўчыну стаць медсястрой у шпіталі. Свет стаў іншым, і за адной вайной следам ідзе другая. Людзі дзеляцца на два варагуючыя лагеры, судзяць адзін аднаго і ўчыняюць жорсткую расправу.

Але каханне мае такую моц, якая злучае некалькі пакаленняў і нагадвае пра сябе праз сто год. Драма, у якой сплятаюцца розныя часы, лёсы і пачуцці, мае шанцы стаць адной з самых яркіх расійскіх прэм’ер года.

Фота super.ru.

Фота super.ru.

Іншая расійская прэм’ера гэтага тыдня –  камедыя “Памятаю – не памятаю”. Яе аўтары дадалі яшчэ адну карціну ў пухнатую капілку фільмаў пра абмен целамі.

У гэтым кіно целамі мяняюцца сарамлівая бібліятэкарка Алёна, якая марыць сыграць Джульету ў тэатры, і шыкоўная бландзінка Ліза, якая марыць пра новага мужа. Акцёрскі склад карціны статусны. Таму нясвежую ідэю могуць кампенсаваць смешныя жарты і вядомыя акцёры.

Фота kg-portal.ru.

Фота kg-portal.ru.

Сем’ям з дзецьмі дарэчы будзе адпачынак з мультфільмам  “Смяшарыкі. Легенда аб залатым драконе”. Падарожжа вядомых герояў будзе даспадобы дзецям. Аўтары “Смяшарыкаў” не расчаруюць сцэнарыем дарослых, а дзеці будуць у захапленні ад стракатай карцінкі, у меру небяспечных прыгод і зразумелага гумару. Пры гэтым мультфільм мае празрыстыя павучальныя пасылы.

Фота brod.kz.

Фота brod.kz.

Кінатэатр “Мір”: непараўнальны Гек Фін, ці Развітанне з Сусветам

У вілейскім кінатэатры на сябе звяртае ўвагу экранізацыя бліскучай кнігі Марка Твэна –  фільм “Прыгоды Гекльберы Фіна”. Нямецкае чытанне дзіцячага твору абяцае вясёлы і пранікнёны кінасеанс.

Фота kinopoisk.ru.

Фота kinopoisk.ru.

Сапраўдным кінагурманам мы раім не прапусціць фільм “04:44 Апошні дзень на Зямлі”. Гэта вытанчанае фантазія, як бы пражывала свае апошнія гадзіны чалавецтва. Калі вы хочаце атрымаць рашучае натхненне і паразважаць над сваім унёскам у Сусвет, гэта найлепшы выбар.

Правяраем эрудыцыю

Для тых, хто хоча праверыць сваю эрудыцыю, ёсць унікальная магчымасць гэта зрабіць падчас гульні “Розум-шоу”. Мерапрыемства адбудзецца 26 сакавіка ў бібліятэцы “Верасок” у Маладзечне а трэцяй гадзіне дня.