Іх гісторыя атрымала 40% галасоў.

Настаўніца Вольга Чарнушэвіч распавяла пра тое, як з мінімальнымі фінансавымі сродкамі можна асвяжыць школьныя кабінеты.

Ільянская школа і Марыя з Маладзечна атрымалі па 24% галасоў, а гісторыя рамонту Марыі з Мінска 11%.

Прачытаць усе гісторыі вы можаце па спаслках, размешчаных ніжэй.

Прызы для пераможцаў

Прызы пераможцам прапануюць спонсары конкурсу “Раскажы пра свой рамонт”.

ІП Алег Валянцінавіч Шульжыцкі дае сертыфікат на скідку 500 тысяч рублёў на любы тавар катэгорыі “Мэбля” ў студыі мэблі “Інтэк”.

ІП Таццяна Леанідаўна Бойка  прапанавала сертыфікат на скідку 500 000 рублёў на спадарожнікавую антэну.

ТАА “Саюра” дае сертыфікат на скідку на вокны ПВХ. На пакупку аднаго акна скідка складзе 250 000 рублёў. На пакупку двух акон скідка складзе 450 000 рублёў. На пакупку ад трох акон скідка складзе 600 000 рублёў.

Усе сертыфікаты дзей­­нічаюць да 1 ліпеня.