Для тых, хто хоча адзначыць гэтую падзею, мы склалі падборку, якая дапаможа атрымаць асалоду ад свята.

1. “Радыё Свабода” склала тэст менавіта па гісторыі БНР. Ён зручна складзены, мае прыемны выгляд, а карыстальнік удасканаліць свае веды па гісторыі гэтага перыяду гісторыі.

2. “Наша ніва” надрукавала падборку паштовак, налепак і канвертаў з малюнкамі на тэму 25 сакавіка.

3. “Будзьма беларусамі” склалі сапраўдны гістарычны экскурс “25 пытанняў і адказаў з гісторыі БНР”.

4. Калі вы яшчэ не бачылі інтэрактыўны ўсебеларускі партал і не праходзілі яго тэсты, сёння дарэчы гэта выправіць.

5. Шмат вельмі разнастайных і па тэме, і па змесце забаў чакае наведнікаў сайта “Інтэрактыўныя гульні па беларускай мове і літаратуры“.

6. Вебральны тэст Айзэнка па-беларуску і розныя іншыя пазнавальныя прапановы вы знойдзеце ў часопісе перакладной літаратуры “Прайдзісвет“.

7. Для тых, каму хочацца паламаць галаву, ёсць прапанова рэбусаў ад курсаў “Мова нанова“.

8. А таксама прайдзіце тэст ад “Рэгіянальнай газеты” “Праверце сябе, на колькі пытанняў па беларускай мове вы адкажаце правільна?“.

Адчуйце сёння свята, павіншуйце сяброў!