Навучэнцы Вілейскай дзіцячай школа мастацтваў Яна Мучынская і Амраан Аль-Хлейфат  20 сакавіка ўдзельнічалі ў дзявятым адкрытым абласным конкурсе “Крынічка”.  

Праходзіў ён у Баранавіцкім музычным каледжы. Удзельнікі былі з Брэсцкай і Мінскай абласцей.

Абодва скрыпачы з Вілейкі сталі лаўрэатамі другой ступені ў сваіх узроставых групах.

Падрыхтавалі іх выкладчык па класе скрыпкі Таццяна Жук і канцэртмайстар Святлана Ражко.
 

Каля 200 удзельнікаў выступілі ў танцавальным марафоне 

У Палацы культуры  17 сакавіка ўпершыню прайшоў Вілейскі танцавальны марафон “Час танцаваць”.

Прынялі ў ім удзел каля двухсот дзяцей і дарослых. Прадэманстравалі сваё майстэрства калектывы: “Авангард”, дзіцячая і дарослая групы “Фарсажу”, “Вілляна” і “Карагод” з гімназіі №2, “Вяснушкі” і “Вулічны балет” з Палаца культуры і “Людвіданс” з Людвінова. 

Паказалі яны разнастайныя танцы: ад хіп-хопа да чарльстона, ад брэйк-данса да усходніх танцаў.

Фота са старонкі Укантакце Алесі Раздзялоўскай.

Фота са старонкі Укантакце Алесі Раздзялоўскай.

Удзельнікі атрымалі дыпломы за ўдзел, а іх кіраўнікі –падзякі. 

– На мой погляд, першы танцавальны марафон прайшоў з поспехам і даставіў радасць удзельнікам, гледачам і арганізатарам, – кажа намеснік дырэктара Палаца культуры Вольга Шляпо.

Плануецца, што такі фестываль будзе праводзіцца штогод. Ужо думаюць над  канцэпцыяй другога танцавальнага марафону.

 

Фота са старонкі Укантакце Алесі Раздзялоўскай.

Фота са старонкі Укантакце Алесі Раздзялоўскай.

Тэатралаў запрашаюць на капуснік

Да Міжнароднага дня тэатра у Вілейскім Палацы культуры 25 сакавіка адбудзецца тэатральны капуснік “Смяяцца, сапраўды, не грэшна”. Дзіцячыя і дарослыя тэатральныя калектывы Вілейшчыны пакажуць пародыі, байкі, інсцэніроўкі, гумарыстычныя маналогі, жарты. 

Пачатак – у 18 гадзін. Уваход вольны.