Паводле pravo.by дата ўступлення ў сілу рашэння – 13 сакавіка.
Плаціць падатак павінны будуць тыя, у каго ўтрымліваюцца сабакі ва ўзросце трох месяцаў і старэйшыя.
Колькі заплацяць?
Стаўкі падатку за валоданне сабакамі ўстанаўліваюцца ў залежнасці ад вышыні ў карку:
да 40 сантыметраў – 0,05 базавай велічыні за кожны месяц падатковага перыяду;
ад 40 да 70 сантыметраў – 0,1 базавай велічыні;
70 і больш сантыметраў, а таксама калі пароды сабак ўключаны ў пералік патэнцыйна небяспечных парод сабак, – 0,5 базавай велічыні.
Хто вызваляецца ад падатку за валоданне сабакамі?
– інваліды па зроку, для якіх утрыманне сабакі-павадыра з’яўляецца жыццёвай неабходнасцю;
– непрацуючыя пенсіянеры па ўзросце і інваліды першай і другой групы пры адсутнасці рэгістрацыі па месцы iх жыхарства працаздольных членаў сям’і, абавязаных па закону іх утрымліваць, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, асобы, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў, асобы, якія маюць на ўтрыманні траіх і больш дзяцей ва ўзросце да 18 год, – за адну сабаку;
– пражываючыя ў аднакватэрных, блакіраваных жылых дамах, пры ўмове, што сабакі не з’яўляюцца крыніцай атрымання даходаў.
Выплочвацца падатак за валоданне сабакамі арганізацыям, якія ажыццяўляюць эксплуатацыю жыллёвага фонду і (або) прадастаўляюць жыллёва-камунальныя паслугі, адначасова з унясеннем платы за гэтыя паслугі.
Падатковым перыядам прызнаны каляндарны квартал.