Лясгасы рэспублікі нарыхтавалі ў гэтым сезоне першую тысячу тон бярозавага соку.

Грамадзяне і самі могуць збіраць яго для асабістых патрэб бясплатна. Для гэтага трэба звярнуцца ў бліжэйшае лясніцтва, прайсці інструктаж і даведацца пра дазволеныя месцы. У іншым выпадку чакае штраф.

Лідарам па зборы соку на сёння з’яўляецца Брэстчына, паведамляе Міністэрства лясной гаспадаркі.