Дзе знайсці спецыялістаў, якія змогуць зрабіць работу якасна? Дзе набыць будаўнічыя матэрыялы па аптымальных цэнах? Як зрабіць рамонт сваёй мары?

Цяпер знайсці спецыялістаў, якія дапамогуць зрабіць рамонт якасна, падабраць мэблю і аксесуары для дома, дапаможа новая рубрыка “Рэгіянальнай газеты” – “Наш рамонт”. у артыкулах вы зможаце даведацца пра асаблівасці кожнай паслугі, паглядзець фотаздымкі работ спецыялістаў. У каментарах вы можаце дзяліцца ўражаннем пасля пакупак у пэўных магазінах альбо пасля таго, як скарысталіся пэўнымі паслугамі. Добрага вам рамонту.

На сайце ёсць шэсць падобных праектаў. Рубрыка  “Усё для дамашніх любімцаў” дапаможа атрымаць карысную інфармацыю тым, у каго ёсць дамашнія жывёлы. Калі не ведаеце, дзе адзначыць любую ўрачыстасць, звяртайцеся да рубрыкі “Пальчыкі абліжаш”. Рубрыка “Стыль і прыгажосць” падкажа жанчынам, як заставацца прыгожай. Аўтааматарам прыйшлася даспадобы рубрыка “Пад капотам”. Рубрыка “Усё для нашых дзетак” падкажа, дзе знайсці дзіцячыя тавар.

У каментарах вы можаце пісаць, якіх рубрык не хапае на сайце.