Католікі і пратэстанты ва ўсім свеце і ў Беларусі 27 сакавіка святкуюць Вялікдзень – свята ў памяць пра ўваскрасенне Хрыста.
На Вялікдзень людзі вітаюцца адзін з адным, кажучы: “Хрыстос уваскрос!” І адказваюць на тое: “Сапраўды ўваскрос!”
Праваслаўныя сёлета будуць адзначаць Вялікдзень больш як праз месяц – 1 мая.
Чаму такая розніца паміж Вялікаднямі
Вялікдзень, згодна з традыцыяй, святкуецца ў першую нядзелю пасля вясновай поўні. Каталіцкая і пратэстанцкая грамады жывуць паводле грыгарыянскага календара, таму Вялікдзень прыпадае на перыяд часу паміж 23 сакавіка і 20 красавіка, а шэраг праваслаўных цэркваў трымаюцца юліянскага календара, таму Вялікдзень адзначаецца паміж 8 красавіка і 5 мая.
Летась розніца між Вялікаднямі склала тыдзень – 5 і 12 красавіка, а налета зноў будзем святкаваць разам – 16 красавіка.