30-31 сакавіка чакаецца няўстойлівае і цёплае надвор’е. На большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы. Днём 31 сакавіка месцамі моцны парывісты заходні вецер.

А вось красавіка пачнецца з халаднаватага надвор’я.

У пятніцу, 1 красавіка, праз Беларусь будзе праходзіць больш актыўны атмасферны фронт, які прынясе на большую частку тэрыторыі дажджы.

У суботу, 2 красавіка, ноччу яшчэ захаваецца ўплыў фронту — на большай частцы краіны пройдуць мокры снег і дождж, а днём ападкі пройдуць пераважна па ўсходняй частцы краіны. Ноччу і раніцай на асобных участках дарог галалёдзіца. Месцамі вецер будзе з парывамі да 15-20 м/с.

Днём у нядзелю, 3 красавіка, надвор’е зноў пачне мяняцца на больш цёплае і камфортнае: у асобных раёнах магчымы мокры снег і дождж. Ноччу і раніцай месцамі на дарогах галалёдзіца.

Дзень

Тэмпература паветра ноччу

Тэмпература паветра днём

29 красавіка

ад 0 да -6, па паўднёвым захадзе ад +1 да +3

ад +6 да +12, па паўднёвым захадзе ад +13 да +14

30-31 сакавіка

ад 0 да +7

ад +6 да +12, у паўднёва-заходніх і паўднёвых раёнах да +14. 31 сакавіка – да +16

1 красавіка

ад 0 да +6

ад +3 да +9, па поўдні ад +10 да +13

2 красавіка

ад -2 да +3

ад +3 да +9

3 красавіка

ад -5 да +2

ад +5 да +10, па поўдні да + 13

“Наша Ніва” паводле