Музыка з’явіўся свету голым у асяроддзі Валеры, Ілоны і Сняжаны – трох гусей, якія сімвалізуюць беларускі аграсектар.

– Мы – група народная і выступаем за актыўнае развіццё айчыннага аграсектара, – тлумачыць сутнасць задумы Віталь Карпанаў. – Зараз вясновы перыяд, прачынаецца сектар аграсядзібнага бізнесу, і мы такім чынам вырашылі паспрыяць эканоміцы роднай краіны.

У дадзенай фотасесіі ёсць і другі патаемны сэнс: Карпанаў з’явіўся сьвету голым у асяроддзі гусей, каб падтрымаць беларускага ўдзельніка “Еўрабачання” Аляксандра Іванова.

– Гусей мы знайшлі ў 30 кіламетрах ад Мінска ў вёсцы Забалоцце, – распавядае Віталь. – Гусь Валера, якога ў гаспадарцы клічуць Марцін, ужо прымаў удзел у выступе нашага калектыву падчас беларускага адбору на “Еўрабачанне”, а цяпер у яго з’явіліся сяброўкі – Ілона і Сняжана. Дапамагаў ажыццявіць нашу задумку фатограф Аляксандр Пракаповіч.