Цана на звадкаваны газ, які рэалізуецца насельніцтву ў балонах, вырасце да 6,5 тысяч рублёў за кілаграм. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства эканомікі Беларусі ад 22 сакавіка 2016 года, якое афіцыйна апублікавана сёння, 31 сакавіка, на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Раней цана на звадкаваны газ для запраўкі балонаў складала 5,4 тысячы рублёў за кілаграм. Яна не змянялася са снежня 2013 года.

Пастанова Мінэканомікі ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

“Наша Ніва” паводле .