Каб сапраўды адчуць, што выхадныя прыйшлі, не варта даставаць цёплы плед, запасацца ласункамі, уключаць тэлевізар і рэлаксіраваць за закрытымі дзвярыма. Будзьце энергічнымі і змяніце звыклы адпачынак.

Для гэтага прапануем пачаць адпачываць ужо ў пятніцу, размінаючы свой мозг на інтэлектуальнай гульні “Мазгабойня”. Для тых, хто ўсё ж такі вырашыў застацца дома і адпачыць у цішыні, раім акунуцца ў кніжны свет.

“МазгаБойня” – сілай перавагу даказаць лёгка, а паспрабуй розумам

Усё большую колькасць людзей займае паб-квіз “Мазгабойня”.

У пятніцу, 1 красавіка, у яе згуляюць 80 чалавек.

Але для ВАШАЙ каманды заўсёды знойдзецца месца.

“Мазгабойня” – гэта не толькі (але ў першую чаргу!) выдатны спосаб пад келіх любімага напою сустрэць выхадныя, але і размяць свае звіліны.

Успомніць і школьныя веды, і даведацца пра тое, наколькі вы разбіраецеся ў музыцы ці жывапісе. А калі вы цэлымі днямі сядзіце ў інтэрнэце і чытаеце розныя навіны, то  гэтыя веды тут спатрэбяцца, як нідзе, бо ў “Мазгабойні” ёсць тур “Навіны”, пра тое, што адбылося ў Казахстане ці які чэмпіянат узяў старт на Беразе Слановай Косці.

Прыходзьце, адказвайце на пытанні, даведвайцеся нешта новае, знаёмцеся. Карацей, адчувайце сябе ў “Рэд бары”, быццам вы прыйшлі ў госці да лепшага сябра.

Дударскі клуб запрашае на танцы ў “Рэд бар”

Для ўсіх аматараў экзатычнага адпачынку – дударская вечарына ў “Рэдзе”.

Ну, прызнайцеся, калі вы ў начным клубе танцавалі сярэднявечныя танцы пад дуду, жалейку, акарыну?

Ніколі?!

Дык тады вам прамая дарога ў суботу а 18 гадзіне сюды!

Дударская вечарына – гэта не толькі сярэднявечныя танцы, але і спрадвечныя беларускія гульні.

Уваход – 20 000 рублёў.

Адрас: Маладзечна, вул. Валынца, 12-б.

Тэлефон: (8029) 668-87-65.

ООО “Редбар” УНП 691512141.

Кніга, якая прымусіць вас спрачацца з аўтарам і паглядзець на вайну вачамі дзяцей

Фота pics.ru.

Фота pics.ru.

Калі вы даўно шукаеце кнігу, якую б прачыталі на адным дыханні, прапануем вам раман англійскай пісьменніцы Джон Харыс “Пяць долек апельсіна”.

Аўтар увесь час трымае чытача ў напружанні дзякуючы незвычайнаму сюжэту. Аповед пра Другую сусветную вайну паказаны вачамі маленькай дзяўчынкі Фрамбуаз.

Яна расказвае пра тое, якія адносіны складаліся ў мірнага насельніцтва з немцамі, пра быт у вайну. З дзіцячай непасрэднасцю паказаныя дзіцячыя забавы, напрыклад, лоўля рыбы, першае каханне, цяжкія ўзаемаадносіны з маці. 

Аднак у тую ж чаргу аповед пра вайну дастаткова супярэчлівы –  маленькая Фрамбуаз з братам Касісам і сястрой Рэн-Клод дзеля жвачкі, шакаладак і модных часопісаў расказваюць немцам пра асаблівасці жыцця жыхароў паселішча.

Кніга Джоан Харыс “Пяць долек апельсіна” не раз прымусіць чытача спрачацца з аўтарам, узрушацца ўчынкамі герояў, адчуць боязь, расчараванне… Калі вы хочаце адчуць усю разнастайнасць гэтых пачуццяў, то вам бясспрэчна трэба пазнаёміцца з кнігай “Пяць долек апельсіна”.

Схадзіць на фільм, які мае шансы стаць яркай прэм’ерай года

Фота super.ru.

Фота super.ru.

На мінулым тыдні мы запусцілі галасаванне ў сацсетках за фільм, на які б хацелі схадзіць нашы чытачы. Большасць прагаласавала за ваенную драму “Герой”. Драма, у якой сплятаюцца розныя часы, лёсы і пачуцці, мае шанцы стаць адной з самых яркіх расійскіх прэм’ер года, таму калі вы яшчэ не паглядзелі фільм, то самы час зрабіць гэта на выхадных.

Фота kg-portal.ru.

Фота kg-portal.ru.

Для аматараў фільмаў пра абмен целамі і лёсамі раім схадзіць на камедыю “Памятаю – не памятаю”. У гэтым кіно целамі мяняюцца сарамлівая бібліятэкарка Алёна, якая марыць сыграць Джульету ў тэатры, і шыкоўная бландзінка Ліза, якая марыць пра новага мужа. Акцёрскі склад карціны статусны. Таму нясвежую ідэю могуць кампенсаваць смешныя жарты і вядомыя акцёры.