У Рэспубліканскім цэнтры экалогіі і краязнаўства ў Мінску 22 сакавіка адбыўся фінал рэспубліканскага этапу Стакгольмскага юніёрскага воднага конкурсу.  Яго пераможцам стаў адзінаццацікласнік гімназіі-інтэрната Мядзела Дзяніс Марач.

Больш з нашага рэгіёну ў прызёры ніхто не трапіў.

Дзяніс будзе прадстаўляць Беларусь у Стакгольме на міжнародным фінале. Яго даследчая праца называецца “Комплексная экалагічная ацэнка стану рэк, прыгодных для нерасту прахадных ласасёвых рыб у Беларусі”. Расказаў ён, што праца напісаная па выніках даследаванняў па Астравецкім раёне.

Падрабязна пра яе раскажа ў “Рэгіянальнай газеце”.

Летась Дзяніс таксама ўдзельнічаў у фінале рэспубліканскага этапу Стакгольмскага юніёрскага воднага конкурсу і заняў тады другое месца.