Каля паловы на дзявятую вечара 31 сакавіка паступіла паведамленне ад жыхароў пяціпавярховага дома па вуліцы Гагарына, 9 у Вілейцы.

Людзі пачулі пах дыму. Прайшлі па ўсіх паверхах – нідзе нічога не гарэла. Спусціліся ў падвал – там убачылі невялікае вогнішча. На трубе ляжаў невядомы мужчына, у яго абгарэла нага.

Выклікалі хуткую дапамогу. Мужчыну шпіталізавалі з  апёкамі першай-чацвёртай ступені (15% цела).

Падвал у доме быў адчынены, зайсці мог любы. Чым і скарыстаўся мужчына і распаліў там вогнішча: можа, хацеў есці прыгатаваць ці так для чаго, расказаў інспектар інспекцыі нагляду і прафілактыкі райаддзела па надзвычайных сітуацыях Андрэй Балаш.