Варта адзначыць, што новых твараў на кастынгу было няшмат.

Дадаліся чатыры новыя ўдзельніцы: Дар’я Івашкавец, Юлія Шалкоўская, Ганна Кішкурна і Алёна Паланцэвіч. Двое дзяўчат з мінулага кастынгу ўдзел у шоў не працягнулі.

Такім чынам, пасля другога адбора за званне “Міс Маладзечна-2016” будуць змагацца 14 дзяўчат.

Пасля таго, як кастынг адбыўся і лёс удзельніц на два бліжэйшых месяцы быў вырашыны, журы конкурса працягнула з дзяўчатамі размову па-за сцэнай.

Кожная атрымала ў рукі расклад будучых заняткаў.

Толькі два вольныя дні на тыдзень будуць у патэнцыйных міс. У астатнія – харэаграфія, дэфіле, вакал, акцёрскае майстэрства. І ўдзел у розных мерапрыемствах, акцыях, майстар-класах.

“Рэгіянальная газета” папрасіла дзяўчат пафантазіраваць і адказаць на пытанне: я ўжо стала “Міс Маладзечна-2016”, што гэта дасць мне?

– Калі я стану “Міс Маладзечна”, – кажа Дар’я Красікава, – мяркую, што гэтым змагу дадаць упэўненасці дзяўчатам, якія не могуць пахваліцца ідэальнымі параметрамі. Яны ўсё адно самыя прыгожыя. Калі ад маёй перамогі зменяцца стандарты прыгажосці, гэта будзе цудоўна.

– Многія так і думаюць, што міс – гэта проста лялькі, – падхоплівае размову Алёна Паланцэвіч. – А для мяне ў гэтым конкурсе галоўнае не прадэманстраваць фігуру 90-60-90, а паказаць, што прыгожыя дзяўчаты вельмі таленавітыя, цікавыя, рознабаковыя.

– І жаніхоў мора з’явіцца, – жартуе Людміла Сталбоўская.

Журы ж конкурса ад удзельніц у захапленні:

– Усе малайцы, усе прыгажуні, – кажа сябра журы Алеся Кульша. – Тое, што прыйшлі, не пабаяліся – гэта ўжо перамога. А за два месяцы і мядзведзя можна навучыць ездзіць на ровары, а што тут гаварыць пра дзяўчат, у каторых і патэнцыял, і талент. Усё будзе добра!

– Ёсць яшчэ недахопы, – кажа сябра журы, харэограф Яўген Завадскі. – Калі, напрыклад, заяўляеш, што танец прысвечаны Майклу Джэксану, то і рабіць гэта трэба не горш, чым сам Майкл Джэксан. Але над тэхнікай мы папрацуем. За харэаграфію я адказваю.

Старшыня журы Святлана Адамушка таксама падзялілася сваімі ўражаннямі:

– Я бачыла дзяўчат на першым кастынгу і сёння. Гэта дзве вялікія розніцы. Калі два тыдні таму на кастынг прыйшлі замучаныя, зажатыя дзяўчаты, то сёння яны расправілі плечы, з’явілася паходка і асанка пераможцаў. Таму шоў будзе працягвацца!

Дар’я Івашкавец.

Людміла Сталбоўская.

Ганна Кішкурна.

Юлія Шалкоўская.

Лізавета Данілава.

Анастасія Саўчыц.

Маргарыта Лях.

Дар’я Красікава.

У конкурсе “Міс Маладзечна-2016” будзе спецыяльная намінацыя “Міс Папулярнасць”, заснавальніцай якой з’яўляеццца “Рэгіянальная газета”.

Пазмагацца за яе дзяўчаты змогуць падчас галасавання на сайце “Рэгіянальнай газеты”. Дзяўчына, якая набярэ найбольшую колькасць галасоў, і стане пераможцай у ёй. Яна атрымае прыз ад манікюрна-педыкюрнага кабінета “Ідэал” – любы від манікюра і макіяжа.

Манікюрна-педыкюрны кабінет “Ідэал” прапануе непаўторны дызайн пазногцяў: вадкія камяні, бархатны пясок, залатое ліццё, аб’ёмны вінтаж, нейлкруст, імітацыя скуры рэптыліі і многае іншае. Таксама парафінатэрапію, афарбоўку і карэкцыю броваў, любы від макіяжу.

Адрас: Маладзечна, вул. Вялікі Гасцінец, 143 (ГЦ “Тройка”).

Тэлефоны: (8029) 933-82-60, (8033) 350-41-76

ВКонтакте: vk.com/club92334913

ІП Данкевіч Н.В. УНП 691888812