З акваторыі Міжземнамор’я да нас накіруецца субтрапічнае цяпло. Пра гэта распавёў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметцэнтра Дзмітры Рабаў.
У аўторак, 5 красавіка, пераважна без ападкаў. У сераду і чацвер месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. У пятніцу і суботу дажджы пройдуць пераважна па паўночным захадзе.
У нядзелю, 10 красавіка, праз краіну будзе праходзіць больш актыўны атмасферны фронт і прынясе ўжо на большую частку тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы.
Дзень |
Тэмпература паветра днём |
Тэмпература паветра ноччу |
5 красавіка |
ад +13 да +19 |
ад -1 да +6 |
6 красавіка |
ад +15 да +20, па паўднёвым захадзе да +24. |
ад +2 да +9 |
7 красавіка |
ад +12 да +18, па поўдні +19 да +22 |
ад +4 да +11 |
8, 9 красавіка |
ад +16 да +23, па паўднёвым усходзе да +25, у паўночна-заходніх раёнах ад +12 да +15 |
ад +7 да +13, 8 красавіка па паўночным усходзе ад +4 да +6 |
10 красавіка |
ад +12 да +19, па паўднёвым усходзе ад +20 да +22 |
ад +5 да +12, у крайніх заходніх раёнах каля +10 |
“Наша Ніва” паводле news.tut.by