У Вілейскім Палацы культуры 8 красавіка пройдзе 18 абласны агляд “народных” і “ўзорных” аматарскіх калектываў.

Ацэніць творчасць калектываў з Вілейшчыны камісія з Мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці.

У праграме выступленні ўзорных ансамбляў гітарыстаў “Аделіта” і скрыпачоў “Камплімент” дзіцячай школы мастацтваў, народнага хору ветэранаў вайны і працы, народнага вакальнага гурту “Суквецце”, народнага ансамбля “Весялінка” Палаца культуры, народнага хору “Любанія” Любанскага цэнтра культуры і вольнага часу.

Пройдзе выстава вырабаў людзей пажылога ўзросту.

Цікавым абяцае быць рэжысёрскае рашэнне канцэрта – у сюжэтную лінію ўвядуць каларытных персанажаў з фільма “Вяселле ў Малінаўцы”, расказала намеснік дырэктара Палаца культуры Вольга Шляпо.

Пачатак – у 18 гадзін. Уваход вольны.