Здарэнне адбылося каля 12:45 31 сакавіка, распавёў старшы следчы Маладзечанскага РАСК Юры Багушэвіч.

У сельгасфіліяле “Маркава” ААТ “Маладзечанскі райаграсэрвіс” рамантавалі дах. Адзін з работнікаў па незразумелых прычынах стаў на дах кароўніка малочнатаварнай фермы, зроблены з полікарбанату. Матэрыял не вытрымаў цяжару, і мужчына зваліўся ўнутр.

Вышыня кароўніка – шэсць-сем метраў.

Пасля падзення мужчына быў у свядомасці, яму моцна балеў жывот. Яго адвезлі ў бальніцу на аперацыю, але ён не выжыў.

Прычына смерці і іншыя абставіны здарэння высвятляюцца.