Цяпер дактары Астравецкай цэнтральнай раённай бальніцы – участковыя тэрапеўты і педыятры, дактары агульнай практыкі, доктар “хуткай дапамогі” і дзяжурны – у рабочы час заўсёды будуць на сувязі і змогуць па тэлефоне даць жыхарам кансультацыю, якая не патрабуе асабістай сустрэчы доктара і пацыента.
– Мы “падгледзелі” гэту практыку ў нашых суседзяў, дактароў Эстоніі і Латвіі – і вырашылі ўкараніць яе ў сябе, – распавядае намеснік галоўнага доктара ЦРБ па лячэбнай рабоце Уладзімір Мажэйка. – Бо вельмі часта хворым, асабліва хранічным, неабходна проста параіцца са спецыялістам, як прымаць тое ці іншае лякарства, пацікавіцца, чым можна яго замяніць ці высветліць ў доктара іншыя пытанні, для адказу на якія зусім неабавязкова ісці ці ехаць у бальніцу. Вось мы і вырашылі зрабіць нашых дактароў больш “мабільнымі” – для карысці ў першую чаргу пацыентаў, але і медыкаў таксама: гэта дазволіць зменшыць чэргі ў паліклініцы.
Адміністрацыя бальніцы закупіла для ўсіх участковых тэрапеўтаў, педыятраў, дактароў агульнай практыкі – тых, хто часцей за ўсё мае зносіны з пацыентамі, – мабільныя тэлефоны і ўзяла на сябе выдаткі па абаненцкай плаце. І цяпер кожны ахвотны можа ў любы час – у межах працоўнага дня – пагутарыць са сваім участковым доктарам і пракансультавацца з ім па тых ці іншых пытаннях.
Загадчыца паліклінікі Наталля Сухенка расказала “Рэгіянальная газеце”, што новым сэрвісам яны карыстаюцца ад новага года:
– Але пакуль званкі паступаюць адзінкавыя. Відаць, нашы пацыенты не сябруюць з інтэрнэтам, дзе ўказаныя мабільныя нумары дактароў.
Пытанні, па якіх звярталіся да Наталлі Сухенкі пераважна арганізацыйныя: як узяць талон, час працы таго ці іншага доктара.
– Я пакуль не магу сказаць, што новаўвядзенне неяк паўплывала на работу. Званкоў няшмат, яны не перашкаджаюць працаваць. Наадварот, рада, калі ўдалося дапамагчы.
Нумары тэлефонаў дактароў, па якіх яны абавязаныя адказваць у рабочы час усім пацыентам.
Загадчыца паліклінікі Сухенка Наталля Уладзіміраўна + 375-44-565-66-97
Загадчыца тэрапеўтычнага аддзялення паліклінікі Мажэйка Дзіна Аляксандраўна + 375-44-565-66-74
Доктар-тэрапеўт тэрапеўтычнага ўчастка №1 Пупейка Дзяніс Уладзіміравіч + 375-44-565-66-09
Доктар-тэрапеўт тэрапеўтычнага ўчастка №2 Жукоўская Генуэфа Ястратаўна + 375-44-565-67-69
Доктар-тэрапеўт тэрапеўтычнага ўчастка №3 Хаменка Генадзь Яўгенавіч + 375-44-565-67-49
Доктар-тэрапеўт тэрапеўтычнага ўчастка №4 Субаткевіч Данута Раманаўна + 375-44-565-66-85
Доктар-тэрапеўт тэрапеўтычнага ўчастка №5 Яновіч Таццяна Міхайлаўна + 375-44-565-66-38
Доктар агульнай практыкі тэрапеўтычнага ўчастка №6 Танковіч Лілія Чаславаўна + 375-44-565-66-42
Доктар-тэрапеўт тэрапеўтычнага ўчастка №7 Казлоўская Кацярына Аляксандраўна + 375-44-565-66-47
Доктар-тэрапеўт тэрапеўтычнага ўчастка №8 Будрыца Кацярына Мікалаеўна +375-44-565-66-52
Доктар агульнай практыкі Варнянскай амбулаторыі доктара агульнай практыкі (АДАП) Цвёрдая Ядвіга Леанідаўна +375-44-565-66-68
Доктар агульнай практыкі Гервяцкага АДАП Якубцэвіч Руслан Анатольевіч +375-44-565-66-79
Доктар агульнай практыкі Кемелішскай АДАП Пятроўская Валянціна Францаўна +375-44-565-66-73
Доктар агульнай практыкі Міхалішскай СУБ Колтан Генрых Генрыхавіч +375-44-565-66-72
Дыспетчар аддзялення хуткай і неадкладнай дапамогі +375-44-565-66-71
Дзяжурны доктар ЦРБ +375-44-565-67-44
Раённы доктар-педыятр Зубель Галіна Мікалаеўна +375-44-565-66-08
Доктар-педыятр педыятрычнага ўчастка №1 Драйчук Валянціна Аляксандраўна +375-44-565-66-07
Доктар-педыятр педыятрычнага ўчастка №2 Іваніцкая Марыя Казіміраўна +375-44-565-66-91
Доктар-педыятр педыятрычнага ўчастка №3 Кардзіс Інеса Раманаўна +375-44-565-66-84
Доктар-педыятр педыятрычнага ўчастка №4 Страцэўская Вікторыя Сяргееўна +375-44-565-66-28
Пункт аховы здароўя Беларускай АЭС +375-44-565-66-70
Калі вы незадаволеныя адказам спецыяліста, або па іншых пытаннях арганізацыі медыцынскай дапамогі вы можаце звярнуцца да прадстаўнікоў адміністрацыі ЛПУ:
намеснік галоўнага доктара па лячэбнай рабоце Мажэйка Уладзімір Часлававіч +375-44-565-66-03;
намеснік галоўнага доктара па медыцынскай экспертызе і рэабілітацыі Радзько Сяргей Барысавіч +375-44-565-67-80;
галоўны доктар Тачоны Валянцін Ігнатавіч +375-44-565-66-50.