Маладзечанскае аддзяленне ўнутраных спраў на транспарце ад 5 да 9 красавіка праводзіць спецыяльнае комплекснае мерапрыемства “Прыгарадны цягнік”.
У гэты час будуць асабліва пільна забяспечваць асабістую і маёмасную бяспеку пасажыраў, папярэджваць правапарушэнні. Звернуць увагу на тых, хто ў вышуку, а таксама на нецвярозых людзей на аб’ектах чыгункі.
Каб не стаць ахвярай злачынства ў цягніку, трэба:
– захоўваць пры сабе асабістыя рэчы і не пакідаць іх без нагляду,
– не піць спіртное ў цягніках,
– не перадаваць і не пакідаць свае рэчы незнаёмым.
Калі вы сталі ахвярай ці сведкай злачынства ў цягніках, тэлефануйце ў аператыўна-дзяжурную службу Маладзечанскага АУС на транспарце па тэлефоне: (80176) 77-09-86, 74-24-16 ці 102.