Сярод доўгажыхароў 682 жанчыны і 124 мужчыны. Найбольшая іх колькасць жыве ў Віцебскай вобласці, паведаміла Васілеўская.

– Як вядома, насельніцтва лічыцца старым, калі доля асоб ва ўзросце 65 гадоў і старэй у ім складае 7%. Цяпер кожны сёмы жыхар Беларусі, гэта значыць 14,4% жыхароў краіны, знаходзіцца ва ўзросце 65 гадоў і старэй. Як вынік старэння насельніцтва, павялічваецца сярэдні ўзрост жыхароў рэспублікі, які сёння складае 40,1 года, у тым ліку ў мужчын – 37,3 года, у жанчын – 42,5 года. З пачатку 2011 года нашы жыхары пасталелі на паўгода, – адзначыла спецыяліст.

Для параўнання: сярэдні ўзрост жыхароў планеты ў 2014 годзе складаў 29 гадоў, Еўропы – 39,9 года.

Сярэдні ўзрост насельніцтва абласцей адрозніваецца ад сярэдняга ўзросту насельніцтва краіны. На працягу многіх гадоў самы “малады” рэгіён Беларусі – Мінск (38,3 года), наступным рэгіёнам з’яўляецца Брэсцкая вобласць (39,9 года). Самы “стары” рэгіён – Віцебская вобласць (41,5 года).

– Зніжэнне ўзроўню смяротнасці, станоўчая дынаміка ў нараджальнасці аказалі істотны ўплыў на чаканую працягласць жыцця пры нараджэнні», — адзначыла спецыяліст.

Паводле яе слоў, чаканая працягласць жыцця пры нараджэнні павялічылася з 70,4 года ў 2010 годзе да 73,9 года ў 2015 годзе. У мужчын чаканая працягласць жыцця за гэты перыяд вырасла на 4 гады і склала 68,6 года, у жанчын павялічылася на 2,4 года і склала 78,9 года.

“Наша Ніва” паводле .