Настаўнік музыкі Вілейскай гімназіі №2 Уладзімір Версан удзельнічаў у традыцыйным міжнародным фестывалі-конкурсе  “Łobeska Baba Wielkanocna-2016”.

Праводзіцца ён у горадзе  Лобэз ў Польшчы. У ім удзельнічалі музыкі з Польшчы, Беларусі, Украіны, Расіі і прыбалтыйскіх краін.

Уладзімір выступаў у народным жартоўным гурце разам з музыкам з Чэрвеня Андрэем Каленікам. Той граў на цымбалах, віляйчанін – на баяне. 

На конкурсе яны выканалі тры музычныя кампазіцыі: сярод іх і беларускі танец.

І сталі ўладальнікамі Дыплома Лаўрэата першай ступені міжнароднага конкурсу і статуэткі “Лобезскай бабы”.

Прымалі яны ўдзел у шэсці і конкурсе “Велікодных пальмаў”.

– Уражанні засталіся самыя найлепшыя, – расказаў Уладзімір. – Андрэй Каленік і яго жонка Аксана ўжо некалькі год сябруюць з Лобэзам. Таму нас там прымаюць заўсёды шчыра і ветліва. Музыкі, якія прымаюць удзел у фестывалі, заўсёды ў добрым настроі, шчыра падтрымліваюць адзін аднаго. Наогул, атмасфера вельмі радасная і гасцінная.