Увечары ў зале фізкультурна-аздараўленчага цэнтра вызначалася, хто з іх стане чэмпіёнам Мядзельскага раёна па міні-футболе.

Гледачы доўга не маглі ўбачыць забітых галоў. Толькі калі да канца першага тайму заставалася менш за пяць хвілін, Яўген Васіліцкі з “Зубраня”  адкрыў лік у матчы. Ды як: забіў гол пяткай.

Да канца тайму “Зубраня” забіла яшчэ два галы. Здавалася, што ў другім тайме змогуць спакойна ўтрымаюць лік.

Гледачоў на матч прыйшло шмат

Гледачоў на матч прыйшло шмат

У перапынку на пляцоўку выходзіла маладая змена.

У перапынку на пляцоўку выходзіла маладая змена.

Не тут то было: гульцы “Спадарожніка” рэалізавалі два моманты і скарацілі лік да 3:2. Але футбаліст “Зубраня” ўдарам галавой перакідвае мяч праз варатара саперніка, і каманда зноў адрываецца на два галы – 4:2.

За тры хвіліны да канца тайму інтрыга нарастае: лік становіцца 4:3. “Спадарожнік”! Давай яшчэ гол”, – чутна з трыбун.

У апошнія хвіліны моманты былі ў абедзвюх камандаў. “Спадарожніку” ледзьве не ўдалося зраўняць лік за пару секундаў да канца матчу. “Зубраня” ў трэці раз становіцца чэмпіёнам раёна па міні-футболе.

Узнагароджваюць капітана каманды ІП Мядзел Віктара Гіля.

Узнагароджваюць капітана каманды ІП Мядзел Віктара Гіля.

Чэмпіён -- каманда Зубраня.

Чэмпіён — каманда Зубраня.

Каманда Спадарожнік дэбютавала ў чэмпіянаце і адразу заняла другое месца.

Каманда Спадарожнік дэбютавала ў чэмпіянаце і адразу заняла другое месца.

 Больш падрабязна і інтэрв’ю з капітанам чэмпіёнаў чытайце ў “Рэгіянальнай газеце”