Трагедыя, калі ў раддоме памерла маладая жанчына, адбылася ноччу 5 красавіка.

Старшы следчы Маладзечанскага РАСК Юры Багушэвіч расказаў “Рэгіянальнай газеце” , што факт гібелі ёсць:

– Але больш ніякіх каментароў на гэты конт. Цяпер праводзіцца праверка, крымінальная справа пакуль не ўзбуджаная.

Муж памерлай жанчыны расказаў “Рэгіянальнай газеце”, што ў Мінску на працягу месяца будзе праводзіцца экспертыза, вынікі якой перададуць у Следчы камітэт Маладзечна.

– Нас  запэўнілі ў самым дасканалым яе правядзенні. І па выніках усяго будуць прымяняцца якія-небудзь дзеянні. Мы прыкладзём усе сілы, каб знайсці праўду і справядлівасць. І калі будуць устаноўленыя вінаватыя, то і ўсе намаганні, каб яны панеслі пакаранне і больш такога жаху ў нас у горадзе не адбывалася. Радзільня – гэта месца, дзе нараджаецца шчасце і цуд, а не месца болю і страт. 

На сёння вядома, што памерлай жанчыне было 28 гадоў, нарадзіла яна хлопчыка.

Бацька хлопчыка кажа, што ён здаровы:

– Так, наша сонейка ў парадку, такі харошанькі малы, будзем спадзявацца, што ўсё будзе выдатна з ім і забярэм яго дадому здаровага!

Сваякі загінулай 23-гадовай жанчыны ў Маладзечанскай радзільні: “Чакаем вынікаў экспертызы”