Адразу пяць новых фільмаў распачынаюць красавіцкі кінапаркат.
Фэнтэзі “Кніга джунгляў” у 3D – найлепшая магчымасць паказаць дзецям прыгоды пра чалавека ў свеце жывёл. Гісторыя Маўглі – гэта займальны і дынамічны сюжэт, у якім раскрываюцца надзвычай важныя тэмы сям’і, сяброўства, смеласці, вернасці. А сучасная графіка і афармленне фільма яшчэ больш уражваюць.
Калі вы хочаце быць бліжэй з вашым дзіцем, прыгадаць сваё дзяцінства, знайсці гісторыю, якую будзеце абмяркоўваць з сынам ці дачкой, не прамініце ўвагай “Кнігу джунгляў”.
Кадр з фільма. Фота cosmopolitantv.es.
Яшчэ адзін аповед пра чалавека і прыроду для сямейнага прагляду – мультфільм “Рабінзон Круза: Вельмі заселены востраў”. Галоўны герой трапіў на востраў, поўны самых розных жывёл, якія ў сваю чаргу бачаць чалавека ўпершыню. Усіх іх чакае шмат вясёлых і небяспечных прыгод.
Дзяцей зацікавяць адносіны з жывёламі, а для бацькоў гэта будзе добры спосаб пазнаёміць са знакамітым усхваленнем моцы чалавечага духа.
Кадр з фільма. Фота corrieredellosport.it.
Інтэрпрэтацыя знакамітай казкі ў фэнтэзі “Беласнежка і Паляўнічы 2” зусім не нагадвае карціну для дзяцей. Гэта працяг спробы пераасэнсаваць вядомы з дзяцінства сюжэт. У адрозненне ад дзіцячай казкі, фільм прасякнуты помстай, болем і ледзяной адзінотай. Калі Равэнна і яе сястра каралева Фрэя збіраюцца заваяваць Зямлю, на іх шляху паўстае паляўнічы са сваёй каханай. Толькі ён не адчувае страху і ідзе праз пракляты лес насустрач свайму лёсу.
Нават калі вам не спадабаецца сюжэт, эстэтычнае задавальненне ад антуражу і убораў галоўных гераінь гарантаванае.
Кадр з фільма. Фота thehuntsmanfilm.ch.
Расійская драма “Скрынка” распавядае пра аматараў футбола, якія гуляюць у так званай “скрынцы”. Чацвёра сяброў лічаць другім домам гэтую скрынку, у якой гуляюць. Дзяўчына аднаго з іх падштурхоўвае каханага паспрабаваць сябе ў прафесійнай камандзе. І аднойчы іх кампанія сутыкаецца з камандай прафесійнага футбаліста. Каб не дзяліць скрынку, яны ладзяць жорсткі турнір, у які ўцягваецца ўвесь раён. Цяпер гэта ўжо не проста гульня.
Расійскія крытыкі хваляць карціну. Яе варта выбіраць маладым людзям каля 18-20 год.
Кадр з фільма. Фота filmz.ru.
Баявік “Хардкор” распавядае пра мужчыну, які прачынаецца ў навуковай лабараторыі. Побач з ім яго жонка, якую таксама скралі. Галоўнаму герою даводзіцца ратаваць жонку і змагацца з увасабленнем самога зла.
Гэты расійска-амерыканскі праект наўрад ці падыдзе для спаткання ці ціхага вечара. Бойкі і падазронасць, вялікае змаганне – для тых, каму не хочацца чагосьці дынамічнага.
Кадр з фільма. Фота filmz.ru.
Кіно Вілейкі
Кінатэатр “Мір” таксама прапануе прэм’ерны баявік “Хардкор”.
Кадр з фільма. Фота film.ru.
Для тых, хто збіраецца на спатканне, падыдзе расійская карціна з гістарычным складнікам “Герой”.
А кампаніі сяброў найлепшым выбарам стане фантастыка “Галодныя гульні. Сойка-перасмешніца. Частка1”.
Пра час і цану кінасеансаў глядзіце ў рубрыцы “Рэпертуары”.