Майстар-клас пройдзе 17 красавіка а другой гадзіне дня ў Маладзечне па Лібава-Роменскай, 71.

На майстар-клас могуць завітаць усе ахвотныя: не мае значэння колькі вам год і ці маеце вы харэаграфічную адукацыю – галоўнае жаданне.

Побытавы танец – гэта стыхійная праява пачуццяў, настрою, эмоцый і выконваецца ён у першую чаргу для сябе, і толькі потым – для гледача.

Майстар-клас праводзіць Сяргей Выскварка, музычнае суправаджэнне Васіля Семашкевіча. Сяргей Выскварка – збіральнік, даследчык і папулярызатар беларускай народнай танцавальнай культуры, этнахарэограф, этнапедагог, спецыяліст па традыцыйным танцавальным этыкеце і манеры выканання танцаў. З’яўляецца мастацкім кіраўніком узорнага фальклорнага танцавальнага калектыву “Верабейкі” горада Любань. Пад яго кіраўніцтвам з 2011 года ў межах рэгіянальнага фэсту народнай культуры “Пятроўскі фэст” праходзіць танцавальная школа “Пятровіца”.