У Дзяржаўнай гістарыка-культурнай установе “Музей-сядзіба М. К. Агінскага” ў Залессі на Смаргоншчыне адкрываецца персанальная выстава мінскага мастака-жывапісца Алега Драбышэўскага “Водар Радзімы”.

Прысвечана яна Году культуры ў Беларусі.

Пачынаецца выстава 8 красавіка і працягнецца да 22 мая. Яе прэзентацыя намечана на 15 красавіка а 16 гадзіне.

На выставе сярод ужо вядомых твораў прадставяць дзве новыя карціны, якія спецыяльна напісаныя да Года культуры. Наведнікі змогуць выказаць свае меркаванні і прапановы па назве гэтых твораў.

Нядаўна гэта выстава праходзіла ў Ашмянскім краязнаўчым музеі імя Францішка Багушэвіча.