У яго засталося пяцёра дзяцей. Рэдакцыя “Рэгіянальнай газеты” далучаецца да спачуванняў яго блізкім.
Зміцер Саўка нарадзіўся 26 ліпеня 1965 года ў Менску. Удзельнічаў у маладзёжным грамадскім абʼяднанні “Беларуская Майстроўня” (1979–1984). Аўтар кніг “Беларускія слоўнікі й энцыкляпэдыі. Бібліяграфія” (у суаўтарстве з В. Кіпелем; Нью-Ёрк–Менск, 2002) і “Беларускі клясычны правапіс” (у суаўтарстве з Юрыем Бушляковым, Вінцуком Вячоркам, Змітром Санько; Вільня–Менск, 2005).
Зміцер быў стваральнікам і кіраўніком моўнай службы “Белсату”, а таксама адным з аўтараў праграмы “Моўнік”, якая выходзіла на тэлеканале “Белсат”.
У 2015 годзе разам з моўнай службай “Белсату” і пры чыннай дапамозе валанцёраў стварыў моўны онлайн-сэрвіс “Добрапіс”.
Зміцер Саўка хварэў на рак, удакладняе “Белсат”.