Адзін з робатаў – R.Bot 100 – вядзе размовы з наведнікамі. Ён ужо мае вялікую базу магчымых пытанняў і адказаў. А гаворыць з дапамогай моўнага сінтэзатара.

Родная мова Барыса, як называе сябе робат, – руская. Але яго можна навучыць і іншым мовам. Адмыслова для “Свабоды” арганізатары беларусізавалі Барыса. Што ён думае пра каханне, курс долара праз год і робата-прэзідэнта, глядзіце ў відэаінтэрв’ю.

Акрамя забаваў, робаты такога тыпу могуць выкарыстоўвацца ў якасці інфарматараў, кансультантаў, гідаў. Ужо сёння праходзіць эксперымент па дыстанцыйным навучанні з дапамогай робата.

– Такіх робатаў можна паставіць замест лектараў ці настаўнікаў, яны могуць распавядаць інфармацыю студэнтам, – кажа адміністратар выставы Арцём Варанкоў. – Таксама яго можна выкарыстоўваць як робата-няню.

“Наша Ніва” паводле .