Спецыялісты кажуць, што сыроватачны пратэін, знойдзены ў малацэ, ёгурце і сыры, дапамагае доўга падтрымліваць пачуццё сытасці, што вельмі важна тым, хто хоча схуднець. Ужыванне на сняданак прадуктаў з дадзеным тыпам бялку дазваляе людзям страціць больш вагі, чым ужыванне бялку з іншых крыніц, напрыклад, яек ці тунца, адзначаюць даследчыкі.

Сыроватачны пратэін таксама прадухіляе небяспечнае павышэнне цукру ў крыві, дапамагаючы пацыентам кіраваць цукровым дыябетам. У доўгатэрміновай перспектыве гэты пратэін таксама можа змяншаць узровень глюкозы.

Навукоўцы даследавалі 48 людзей з залішняй вагой і атлусценнем, якія таксама мелі дыябет другога тыпу. Удзельнікі былі падзеленыя на тры групы, і кожная з іх на працягу 23 месяцаў ужывала пэўны тып сняданку. Атрыманыя дадзеныя паказалі, што людзі, сняданак якіх складаўся з сыроватачна бялку, страцілі значна больш лішняй вагі ў параўнанні з іншымі ўдзельнікамі, якія атрымлівалі бялок з іншых крыніц.

Людзі, якія спажывалі на сняданак сыроватачны пратэін, таксама адчувалі сябе менш галоднымі на працягу дня, бо дадзены бялок значна скарачаў выпрацоўку гармону голаду – грэліну. Больш за тое, сыроватачны пратэін дазволіў эфектыўна знізіць узровень глюкозы ў крыві ўдзельнікаў.

Такім чынам, ужыванне на сняданак прадуктаў з высокім утрыманнем сыроватачнага пратэіну з’яўляецца больш карысным для людзей з залішняй вагой і дыябетам, чым іншыя віды бялку, падсумоўваюць эксперты.

“Наша Ніва” паводле .