У фае наведнікі пабачылі выставу – разнастайныя вырабы стварылі людзі пажылога ўзросту.
На выставе паказвалі вырабы пажылых людзей.
Выступалі народны хору ветэранаў вайны і працы, ўзорныя ансамблі дзіцячай школы мастацтваў: скрыпачоў “Камплімент” і гітарыстаў “Адэліта”. Гітарысты з “Адэліты” наладзілі музычнае падарожжа па краінах і кантынентах: гучалі мелодыі ад беларускіх да перуанскіх.
`Брава` гучала і ў адрас узорнага ансамбля скрыпачоў “Камплімент”
З “Кампліментам” гралі і зусім юныя скрыпачы
Удзельнікі ўзорнага ансамбля гітарыстаў “Адэліта”
Удзельнікі “Адэліты”
У цэнтры – Уладзімір Лапцік
Яшчэ вілячане пачулі выступленні народных калектываў – вакальнага гурту “Суквецце”, ансамбля “Весялінка” Палаца культуры, хору “Любанія” Любанскага цэнтра культуры і вольнага часу.
На сцэне – народны хор “Любанія”
Неаднойчы гучалі крыкі «брава».
Удзельнікі народнага ансамбля `Весялінка`
Алеся Высоцкая і ўдзельнікі `Весялінкі`
Народны вакальны гурт “Суквецце”
Гледачы маглі не толькі пабачыць выступленні мясцовых артыстаў, але і пасмяяцца. І з жартаў артыстаў з Ільі, і з улюбёных рэплік з фільма “Вяселле ў Малінаўцы”. На сцэне паміж песнямі штораз з’яўляліся персанажы з фільма.
Веселялі гледачоў артысты з Ільі.
`Вяселле ў Малінаўцы`па-вілейску