Нягледзячы, на тое, што пахаладала і сярэдняя тэмпература паветра панізілася, яна ўсё роўна застанецца вышэй за норму на 3-4 градусы.

У аўторак, 12 красавіка, месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, днём магчымы навальніцы.

У наступныя дні атмасферны фронт, які будзе перамяшчацца праз Беларусь з поўдня на поўнач прынясе на большую частку тэрыторыі дажджы, месцамі моцныя дажджы, у асобных раёнах навальніцы.

У пятніцу дажджы на большай частцы спыняцца і пройдуць месцамі, днём магчымы навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман.

У выходныя надвор’е істотна не зменіцца.

Дзень

Тэмпература паветра днём

Тэмпература паветра ноччу

12 красавіка

ад +10 да +16, у паўднёва-ўсходніх раёнах ад +17 да +19

ад + 2 па поўначы да + 9 па поўдні краіны

13, 14 красавіка

ад +10 да +17, па паўднёвым усходзе да +19

ад +4 да +11

15 красавіка

ад +8 да +15, па поўдні месцамі ад +16 да +17

ад +1 да +8, пры праясненнях, у асноўным па поўначы, ад 0 да -2

“Наша Ніва” паводле .