Рашэнне аб павышэнні пенсійнага ўзросту прынятае канчаткова. 11 красавіка Прэзідэнт падпісаў адпаведны ўказ. Ад 1 студзеня 2017 года пенсійны ўзрост паступова – штогод на 6 месяцаў – будзе павялічвацца для мужчын да 63 гадоў, для жанчын – да 58 гадоў. Хто ж выйдзе на пенсію пазней і наколькі?
За апошні год колькасць жыхароў Беларусі, якія дасягнулі ўзросту 55/60 гадоў, павялічылася больш чым на 40 тысяч. Цяпер у нашай краіне 2 мільёны 354 тысячы пенсіянераў.
“Калі б не было прынятае рашэнне аб павышэнні пенсійнага ўзросту, то ў 2018 годзе колькасць пенсіянераў павялічылася б да 2 мільёнаў 445 тысяч – гэта плюс 90 тысяч чалавек, – сказаў намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Валерый Кавалькоў у размове з БелТА. – Дадаткова на выплату пенсій трэба было б адшукаць у 2018 годзе каля 3,5% ад сённяшніх выдаткаў на пенсійнае забеспячэнне, у 2019-м – 5,2%, у 2020-м – 6,9%, а ў 2030-м – амаль 20%”.
Але рашэнне прынятае, і цяпер новая норма будзе штогод закранаць каля 100 тысяч чалавек. “За 2015 год органы па працы, занятасці і сацабароне прызначылі 134,7 тысячы новых пенсій, з іх 104,8 тысячы – па ўзросце, – удакладняе Валерый Кавалькоў. – Пры павышэнні пенсійнага парога на паўгода палова ад гэтай колькасці штогод выйдзе на пенсію на паўгода пазней, чым цяпер, другая палова – на год пазней”.
Час выхаду на пенсію ў залежнасці ад даты нараджэння разлічаны ў табліцы.
Калі беларусы будуць выходзіць на пенсію ў залежнасці ад даты нараджэння
дата нараджэння | час выхаду на пенсію | пенсійны ўзрост, гады | ||
мужчыны | жанчыны | мужчыны і жанчыны | мужчыны | жанчыны |
ад 1 студзеня па 30 чэрвеня 1957 года |
ад 1 студзеня па 30 чэрвеня 1962 года |
ад 1 ліпеня па 31 снежня 2017 года |
60,5 | 55,5 |
ад 1 ліпеня па 31 снежня 1957 года |
ад 1 ліпеня па 31 снежня 1962 года |
ад 1 ліпеня па 31 снежня 2018 года |
61 | 56 |
ад 1 студзеня па 30 чэрвеня 1958 года |
ад 1 студзеня па 30 чэрвеня 1963 года |
ад 1 ліпеня па 31 снежня 2019 года |
61,5 | 56,5 |
ад 1 ліпеня па 31 снежня 1958 года |
ад 1 ліпеня па 31 снежня 1963 года |
ад 1 ліпеня па 31 снежня 2020 года |
62 | 57 |
ад 1 студзеня па 30 чэрвеня 1959 года |
ад 1 студзеня па 30 чэрвеня 1964 года |
ад 1 ліпеня па 31 снежня 2021 года |
62,5 | 57,5 |
ад 1 ліпеня па 31 снежня 1959 года і больш маладыя |
ад 1 ліпеня па 31 снежня 1964 года і больш маладыя |
ад 1 ліпеня 2022 | 63 | 58 |
“Пры гэтым варта звярнуць увагу, што ўзрост выхаду на пенсію будзе залежаць не толькі ад даты нараджэння, але і ад даты звароту за прызначэннем пенсіі, – падкрэслівае чыноўнік. – Так, калі жанчына, якая нарадзілася ў другім паўгоддзі 1962 года (напрыклад, у снежні), звернецца за прызначэннем пенсіі не ў перыяд ўзнікнення права на пенсію (у снежні 2018 года), а пазней, скажам, у лютым 2019 года, то права на пенсію ёй можа быць дадзена не раней дасягнення пенсійнага ўзросту, устаноўленага для жанчын у 2019 годзе (56 гадоў 6 месяцаў), гэта значыць не раней за чэрвень 2019 года”.