“Рэгіянальная газета” запускае новы конкурс для шаноўных чытачоў – “Кіруй грашыма”.

Гэтым разам мы хацелі б пасадзейнічаць разумнаму кіраванню грашмі. Ці ўсе вашы пакупкі рацыянальныя? Ці зможаце вы навучыць іншых, як хадзіць у магазін разумна?

Для ўдзелу ў конкурсе мы запрашаем усіх, хто займаецца хатняй гаспадаркай. Дашліце сямейнае фота за вячэрай на нашу пошту regionnews@rh.by да 13 красавіка. Напішыце некалькі сказаў пра сваю сям’ю і абавязкова пазначце свой нумар тэлефона.

Пераможцу мы запросім 16 красавіка за пакупкамі. Ён атрымае сертыфікат на ­адзін мільён рублёў, за які павінны будзе набыць неабходныя прадукты і іншыя рэчы на тыдзень.

Пасля спіс пакупак мы прааналізуем са спецыялістамі для таго, каб павучыцца складаць рацыянальны спіс пакупак на тыдзень.