У сувязі з мадэрнізацыяй тэлефоннай сеткі ў Вілейцы на аптычна-валаконныя тэхналогіі ў мікрараёне “Зеніт” змяніліся нумары, якія пачыналіся на 36, 37, 38, 39.

Гэта тычыцца нумароў і кватэр, і некаторых прадпрыемстваў і арганізацый.

Працы вяліся паступова, завяршыліся яны ў красавіку. Усяго замянілі каля трох тысяч нумароў тэлефонаў.

Пра новыя нумары можна дазнацца ў даведачнай службе 109. Пра гэта паведаміў начальнікі Вілейскага вузла электрасувязі Уладзімір Мароз.