1. Два пачаткоўца “вышкі” знаходзяцца уверсе турнірнай табліцы (4 і 5 месца), два канкуруючых саперніка, дзве змагарных каманды, матчы паміж якімі яшчэ ў першай лізе сталі своеасаблівым дэрбі. Толькі гэта ўжо з’яўляецца тым фактам, што гульня да апошняй хвіліны будзе цікавай і напружанай. Да таго ж і адна і другая каманда прапаведуюць атакуючы футбол.

2. Стадыён у Маладзечне вяртаецца ў вышэйшую лігу. Горад, які славіцца сваімі футбольнымі традыцыямі і талентамі, зноў будзе жыць у рытме элітнага дывізіёна краіны. Тым больш прывабнай становіцца магчымасць убачыць ужывую матч адкрыцця сезона.

3. Квіткі на дамашнія матчы “Іслачы” у Маладзечне з’яўляюцца самымі недарагімі ў параўнанні з цэнавай палітыкай іншых клубаў вышэйшай лігі.

4. Кожны набыты на матч білет (у касе стадыёна або на ticketpro) аўтаматычна становіцца латарэйным квітком з магчымасцю выйграць сувенірную прадукцыю ў перапынку матчу. Пры гэтым, сабраўшы ўсе квіткі з хатніх матчаў “ваўкоў” у Маладзечне ёсць магчымасць выйграць ноўтбук і іншыя каштоўныя прызы ў канцы сезону. Проста захоўвайце квіткі і сачыце за навінамі клуба.

5. Праблема брудных сядзенняў вырашана! Кожнаму хто ўваходзіць на стадыён будзе выдавацца цэлафанавы пакет.

6. Пры ўваходзе на стадыён клуб арганізоўвае для дзяцей раздачу 200 паветраных шароў з лагатыпам клуба.

7. Урачыстая цырымонія матчу адкрыцця прадугледжвае падарункі дзецям – 22 футбольных мяча, якія гульцы абедзвюх каманд будуць выбіваць на трыбуны.

8. На стадыёне будзе працаваць бясплатны пракат iscooter’ов і дзіцячых электрамабіляў.

9. Кожны з бацькоў можа прывезці сваё дзіця для яго ўдзелу ў суправаджэнні выхаду гульцоў і суддзяў на футбольнае поле перад матчам (эскорт гульцоў). Для гэтага неабходна проста адправіць ліст на info@fcisloch.by з указаннем нумара зваротнай сувязі.

10. Заўзятар, у якога ёсць акаунт на Instagram, падчас свайго знаходжання на стадыёне можа зрабіць фатаграфію на свой смартфон, загрузіць яе на сваю старонку ў Instagram з хэштэгам # фкислочь, пасля гэтага падысці да ўсталяванага ў чашы стадыёна InstaPrinter’у і забраць раздрукаваную фатаграфію.

Квіткі ўжо ў продажы ў касе стадыёна. Кошт квіткоў ад 10.000 да 30.000 рублёў. Пачатак матча ў 17.00.