Каля трох гадзін дня 13 красавіка паступіла паведамленне аб загаранні лазні ў вёсцы Абадоўцы Ільянскага сельсавета.
Заўважыў гэта 20-гадовы ўнук гаспадара, як выйшаў на двор. Выклікаў выратавальнікаў.
Да іх прыбыцця гаспадары і суседзі самі спрабавалі тушыць лазню: палівалі са шланга вадой.
Калі прыбыло першае падраздзяленне, з-пада даху ішоў дым, ля дымахода прабівалася полымя. Дзякуючы зладжаным дзеянняў выратавальнікаў, удалося выратаваць будынак і агонь не перакінуўся на іншыя пабудовы, падкрэсліў інспектар інспекцыі нагляду і прафілактыкі райаддзела па надзвычайных сітуацыях Дзмітры Кляшняк.
У выніку знішчана частка даху лазні. Напярэдадні лазню цеплілі.
Папярэдняя прычына пажару – парушэнне правілаў эксплуатацыі пячнога ацяплення.