– На гэтым тыдні трымалася няўстойлівае з дажджамі надвор’е. Аднак тэмпература ўсёроўна перавышала кліматычную норму на 5-9 градусаў, – адзначыла Святлана Рыбакова.
У пятніцу, 15 красавіка, пераважна без ападкаў, толькі месцамі па ўсходзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, раніцай па Віцебскай вобласці магчымы мокры снег. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман.
У суботу і нядзелю ноччу па паўднёвым захадзе краіны, днём месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах не выключаны навальніцы.
– На пачатку наступнага тыдня ў краіне захаваецца няўстойлівае надвор’е, – распавяла Святлана Рыбакова.
З панядзелка і да серады, з 18 і да 20 красавіка, на большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы, месцамі навальніцы.
Дзень |
Тэмпература паветра ноччу |
Тэмпература паветра днём |
15 красавіка |
ад +1 да +7, пры праясненнях да -2 |
ад +8 да +14 |
16 красавіка |
ад -3 да +3, па паўднёвым захадзе ад +4 да +6 |
ад +8 да +15, па паўднёвым захадзе да +19 |
17 красавіка |
ад +3 да +10 |
ад +10 да +17 цяпла, па паўднёвым усходзе да +21 |
18 красавіка |
ад +1 да +8 |
ад +8 да +15 |
19, 20 красавіка |
ад +1 да +6, , у ноч на сераду пры праясненнях да -2 градусаў |
ад +6 да +13 |
“Наша Ніва” паводле БелТА.