Замярзаеце ў кватэры? Будзьце ўпэўненыя, што свежы нумар “Рэгіянальнай газеты” дапаможа вам сагрэцца. Рэцэпт вельмі просты: набудзьце свежы нумар газеты, прыйдзіце дадому, дастаньце цёплы плед, заварыце кавы альбо чаю і пачніце знаёміцца з навінамі рэгіёну.
У свежым нумары:
1. Сортавыпрабавальная станцыя: частку элітнага насення аддалі на корм жывёле.
2. Каму даўжэй за ўсіх прыйдзецца чакаць выхаду на пенсію.
3. У Вілейцы прайшла міжнародная канферэнцыя па Павіллі.
4. Якія дамы плануюць адрамантаваць і пабудаваць на Вілейшчыне.
5. Як з дзіравых калготак нараджаецца твор мастацтва.
6. Падарожжа па горадзе, дзе вучылі танцаваць мядзведзяў і з’явіліся абаранкі.
7. Маладзечанец зрабіў беларускую агучку для хакейнага сімулятара НХЛ 09.
8. Як будавалі дамы для ахвяр з Чарнобыля. Архітэктар Анатоль Капцюг прыгадвае, як удзельнічаў у экстрэмальным праектаванні дамоў для адсяленцаў з забруджанай тэрыторыі.
9. Актуальная рэклама.
10. Праграма тэлеперадач.
11. Гараскоп.
12. Рэпертуар тэатраў і анонс фільмаў у кінатэатрах.
13. Рэцэпты страў.