Арцём Малькевіч, кіроўца, што прабіў колы на пуцепровадзе ў канцы сакавіка з-за таго, што з яміны тырчала арматура, зноў завітаў у рэдакцыю “Рэгіянальнай газеты”.

На гэты раз з дакументам, што выпадак Арцёма не з’яўляецца страхавым. І што ён адзіны “причинитель вреда”.

– Сёння атрымаў даведку не на маю карысць, – тлумачыць Арцём, – і, шчыра кажучы, я абураны такім рашэннем. Мала таго, што мне, як здаецца, незаслужана далі штраф, таму што я ніяк не мог убачыць гэтую яміну, дык яшчэ і “Белдзяржстрах” адмовіў у страхоўцы. У даведцы напісалі, што “Камунальнік” не вінаваты ў тым, што яны не адрамантавалі дарогу. У мяне вялікая машына, я падатак плачу амаль 4 мільёны, і павінен за свае грошы рамантаваць машыну? Адназначна, на гэтым я не супакоюся і буду дамагацца праўдзівага рашэння.

Намеснік дырэктара прадстаўніцтва Белдзяржстраха Аляксандр Ластоўскі расказаў, што на такое рашэнне паўплываў запыт, які яны зрабілі ў ДАІ.

– Згодна з даведкай, якую нам даслалі з ДАІ, вінаваты ў здарэнні кіроўца. Мы машыну агледзелі, зрабілі фотаздымкі. Факт таго, што ў здарэнні вінаваты “Камунальнік”, не пацвердзіўся.

Аляксандр Ластоўскі падкрэсліў, што ў “Камунальніка” застрахаваная грамадзянская адказнасць. І калі выпадкі парушэнняў з боку “Камунальніка” бясспрэчныя, то страхоўка выплачваецца.

– Так адбываецца часцей за ўсё ў летні перыяд, калі ў дварах косяць траву. Тады здараецца, што каменьчыкі, якія адлятаюць ад газонакасілак, шкодзяць аўто, выбіваюць шыбы. Тады страхоўку выплачвае “Камунальнік”. А аўтаўладальнікам магу параіць на такія выпадкі мець “АўтаКАСКУ”. 

На пуцеправодзе ў Маладзечне машына прабіла кола… а ДАІ аштрафавала кіроўцу (Абноўлена)

Пуцеправод рамантуюць. Ямы на дарозе засыпалі пяском (Фота)