Кіно Маладзечна
Дзве прэм’еры падрыхтаваў маладзечанскі кінапракат на гэтым тыдні.
Трылер “Экіпаж” з Данілам Казлоўскім у галоўнай ролі – гісторыя маладога таленавітага і прынцыповага лётчыка. За невыкананне абсурднага загада яго выганяюць з ваеннай авіяцыі. Але маладзён усё ж атрымлівае шанец быць пілотам грамадзянскага самалёта. Аднойчы ў аэрапорце здарыўся пажар. Людзі апынуліся ў пастцы, выбрацца з якой могуць толькі па паветры. Ці справіцца пілот і ці зможа выратаваць жыцці?
Карціну першыя гледачы хвалілі і за матывуючы змест, і за сучасны візуал.
Расійска-англійская карціна “Танцуючы ў пустыні” мае слоган “Свабода патрабуе мужнасці”. Ён заснаваны на рэальнай гісторыі іранскага танцора Анфіша Гафарыяна. Ён змагаўся за свабоду самавыяўлення праз танец у краіне, дзе гэты від мастацтва па-за законам. Галоўны герой стварае падпольную танцавальную групу, і ў пустыні яны ладзяць сакрэтнае шоу. Але жыццё героя апынаецца ў небяспецы. Фільм распавядае пра змаганне за сваю мару, а таксама паглыбляе ў культурнае жыццё Ірана.
Фільм падыйдзе для прагляду, калі ў вас перыяд “жыццё складанае, перспектыў няма, мары бессэнсоўныя”.
Для паходу ў кінатэатр з дзецьмі застаюцца дзве прапановы з мінулага тыдня. Еўрапейскі мульцік “Рабінзон Круза: Вельмі заселены востраў”, поўны прыгод і простага гумару. Схадзіце на яго, калі проста хочаце прыемна правесці час.
Калі вы хочаце зрабіць з фільма сапраўдную падзею, ідзіце на “Кнігу джунгляў” у 3D. Жывёлы тут маляваныя, прычым вельмі якасна. А вось галоўнага героя іграе 12-гадовы акцёр індыйскага паходжання Ніл Сетхі. Фільм не толькі надзвычай насычаны і прыемны візуальна, ён прасякнуты важнымі дыялогамі пра сяброўства і самавызначэнне. Што робіць цябе моцным, чаму жыццёва неабходна мець сяброў, хто для цябе сапраўдныя сваякі? Чым адрозны чалавек ад прыроды і як гэтую адрознасць можна скарыстаць найлепшым чынам?
Футбольны сезон расчыняе дзверы для сёлетніх гульняў. А каб удвайне адчуць футбольныя хваляванні, аматары могуць наведаць расійскую спартыўную драму “Скрынка”. Яна больш падыходзіць маладым людзям 18-20 год.
Кіно Вілейкі
У кінатэатры “Мір” для кампаній найлепш падыдуць сусветныя прэм’еры “Беласнежка і Паляўнічы 2” і “Бэтмэн супраць Супермэна: На досвітку справядлівасці”. Хіба што першы фільм больш даспадобы прыйдзецца дзявочай кампаніі, а другі – мужчынскай.
Для сямейнага прагляду мы раім “Кнігу джунгляў”. Больш падрабязнае апісанне фільма чытайце вышэй.
Спорт: адкрыццё сезона ў Маладзечне
Тэатры
У драматычным тэатры прадстаўляюць слонімскія пастаноўкі і прэм’еру “Плачу наперад“.
Рэпертуар на 15-21 красавіка ў кінатэатрах Маладзечна і Вілейкі, рэпертуар тэатраў