У заапарку Вялікабрытаніі трохгадовая гарыла па мянушцы Лопа танчыла балет на вачах у здзіўленых наведнікаў. 

Малпа выканала класічны ланцужок паваротаў, выставіўшы перад сабой лапу, пры гэтым яе рухі былі не пазбаўленыя грацыёзнасці. Праўда, напрыканцы экзерсісу Лопа не ўтрымалася на лапах і ўпала на зямлю.

Відэа знялі супрацоўнікі звярынца. Ролік з малпай-балерынай імгненна стаў папулярным: за некалькі сутак яго праглядзела болей за мільён карыстальнікаў.

“Еўрарадыё”.