Сяргей Жукоўскі ў лістападзе 2013 года з’ехаў ў Маскву на працу па найме і да гэтага часу яго месцазнаходжанне невядомае.

Прыкметы Сяргея Жукоўскага: еўрапейскага тыпу, на выгдяд каля 45-50 гадоў, высокага росту, хударлявы, плечы апушчаныя, смуглы, вочы шэрыя, валасы кучаравыя чорныя, памер абутку 42-43.

Асаблівыя прыкметы: ахрыплы голас у выніку захворвання на сухоты.

Валожынскі РАУС пераканаўча просіць, калі вы штосьці ведаеце пра месцазнаходжання зніклага, паведаміце па тэлефонах: 102, 8-029-507-66-98, 8-029- 685-53-02.