Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі апублікаваў інфармацыю па колькасці насельніцтва ў раёнах і гарадах на пачатак года.

Паглядзім, колькі людзей жыве ў раёнах нашага рэгіёна. Таксама параўнаем з падобнай інфармацыяй на 1 студзеня 2015 года. Пабачым, што колькасць насельніцтва за год зменшылася практычна ва ўсіх раёнах. Выключэнне – толькі Маладзечанскі. Па звестках Белстата тут колькасць насельніцтва павялічылася на 276 чалавек.

Усе лічбы можаце пабачыць на інфаграфіцы.

У Мядзеле насельніцтва меншае, у Астраўцы – расце

Што тычыцца гарадоў, то Мядзел знаходзіцца ў топ-10 самых малалікіх гарадоў краіны. Па падліках “Нашай Нівы”, сярод іх ён на шостым месцы з насельніцтвам у 6 871 чалавек. За год яно зменшылася на 53 чалавекі. Хаця да лідару спісу Дзісны, дзе жыве каля паўтары тысячы жыхароў,  яшчэ далёка.

А ў Астраўцы насельніцтва, наадварот, павялічваецца.  Ён увайшоў у лік гарадоў, дзе прырост насельніцтва ў пераліку на 1000 жыхароў за год быў найбольшым. Астравец па гэтым паказчыку на шостым месцы ў Беларусі. На пачатак гэтага года тут жыло 9 569  чалавек.

Насельніцтва Валожына складала 10 329, Ашмянаў – 16 388, Вілейкі – 26 831   Смаргоні – 37 372. У Маладзечне жыло 94 922 чалавекі.