Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт Міністэрства замежных спраў.

У праграме рабочага візіту запланаваныя сустрэчы з міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем і прадстаўнікамі іншых органаў дзяржкіравання Беларусі, удзел у адкрыцці выставы “Атамэкспа Беларусь – 2016” у Мінску, а таксама наведванне Рэспубліканскага цэнтра кіравання і рэагавання на надзвычайныя сітуацыі і будаўнічай пляцоўкі Беларускай АЭС у Астраўцы. Праграму ўдакладняе БелаПАН.

МАГАТЭ – незалежная міжурадавая арганізацыя ў сістэме ААН са штаб-кватэрай у Вене, створаная ў 1957 годзе для развіцця супрацоўніцтва ў галіне мірнага выкарыстання атамнай энергіі. Беларусь з’яўляецца адным з заснавальнікаў агенцтва.