Цыклон са Скандынаўскага паўвострава прынясе ў краіну ў першай палове тыдня прахалодныя і вільготныя паветраныя масы з поўначы Еўропы. Пра гэта распавёў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметцэнтра Дзмітры Рабаў.
У аўторак, 19 красавіка, ноччу будзе пераважна без ападкаў, днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах магчымы навальніцы.
У сераду ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя ападкі (дождж, мокры снег). Раніцай і днём месцамі ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с.
У чацвер, 21 красавіка, ноччу месцамі, днём пераважна па ўсходняй палове дождж, мокры снег. Ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с.
У пятніцу праз краіну будзе праходзіць чарговы атмасферны фронт з Балтыйскага мора і прынясе ноччу месцамі, днём на большую частку тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, па паўночным усходзе з мокрым снегам.
У выхадныя характар надвор’я істотна не зменіцца.
Дзень |
Тэмпература паветра днём |
Тэмпература паветра ноччу |
19 красавіка |
ад +9 да +15 |
ад +1 да +7, пры праясненнях ад 0 да -2 |
20 красавіка |
ад +4 па поўначы да +11 па паўднёвым усходзе |
ад +1 да +6, пры праясненнях ад 0 да -2 |
21 красавіка |
ад +4 да +11 |
ад -3 да +3 |
22 красавіка |
ад +6 да +13, па поўдні да +15 |
ад -3 да +4 |
Цікавыя факты пра надвор’е ў рэгіёне
Самым халодным днём за гісторыю метэаназіранняў у рэгіёне было 23 красавіка 1981 года ў Валожыне. Слупок тэрмометра апусціўся да -9,6. У Ашмянах у гэты дзень было -8,8.
Самым цёплым днём было 23 красавіка 1950 года ў Вілейцы, паветра прагрэлася да +28,3. У Валожыне ў гэты дзень было +27.
“Наша Ніва” паводле news.tut.by.