У бліжэйшыя выхадныя 23-24 красавіка ў краіне адбудзецца чарговы фэст экскурсаводаў.
Жыхароў нашага рэгіёна запрашае на сваю экскурсію па Маладзечне Уладзімір Садоўскі.
Шляхам экскурсіі слухачы пазнаёмяцца з кароткай гісторыяй станаўлення Маладзечна, пабачаць будынкі розных перыядаў развіцця горада. Маршрут будзе палягаць ад вуліцы Таўлая да Цэнтральнай плошчы.
Месца пачатку экскурсіі: на рагу вуліцы Лібава-Роменскай і вуліцы Таўлая, каля былога кафэ “Шырван” і будынка падатковай інспекцыі.
Пачатак экскурсіі ў 11 гадзін. Адбудзецца яна ў суботу, 23 красавіка.
Таксама ў суботу тых, каму бліжэй дабірацца да Будслава, запрашае на экскурсію манах-бернардын. Ён раскажа пра гісторыю і сучаснасць Будслаўскага касцёлу.
Пачатак экскурсіі ў 12.00.
Іншыя экскурсіі па ўсёй краіне можна паглядзець тут: “Фэст экскурсаводаў –2016”.