6 мая будучыя інжынер-металург, стаматолаг, іспанамоўная мадэль і яшчэ 22 удзельніцы ад 18 да 24 гадоў вызначаць, хто з іх самая прыгожая. 

У прынцыпе, гэта сутнасць конкурсу “Міс Беларусь –2016”, які сёлета, абяцаюць арганізатары, будзе працяты нацыянальнай аўтэнтыкай. У панядзелак, 18 красавіка, у Мінску ўдзельніцы ўпершыню з’явіліся на публіцы. Дзяўчаты крыху сарамліва ўсміхаліся і адказвалі на пытанні.

Бадзёры вядоўца пачаў зачытваць спіс фіналістак. Узровень прыгажосці ў шумным зале рэстарана пачаў рэзка набліжацца да столі. Панядзелак перастаў быць цяжкім. Шпількі некаторых дзяўчат смешна патаналі ў мяккім дыване, але іх гаспадыні не падавалі выгляду. Дзяўчаты занялі зручныя крэслы, прыгожа склалі доўгія ногі і ўключылі ўсмешкі.

1. Анастасія Кірылава, Віцебск, 18 гадоў

Вучыцца ў Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце.

2. Анастасія Ісакава, Полацк, 21

Працуе стылістам.

3. Анастасія Сарока, Маладзечна, 20

Вучыцца ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце на факультэце англійскай мовы. Другая замежная – французская.

4. Вольга Грыбоўская, Брэст, 21

Студэнтка юрфака БДУ.

5. Вікторыя Юрава, Гомель, 21

Вучыцца ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Францішка Скарыны.

6. Паліна Федасенка, Гомель, 20

Студэнтка юрфака БДУ.

7. Дар’я Хамякова, Мінск, 19

Вучыцца ў БНТУ на архітэктурным факультэце.

8. Яна Нікандрава, Орша, 21

Студэнтка Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта. Вучыцца на факультэце міжкультурных камунікацый.

9. Паліна Пімахіна, Мінск, 18

Прафесійна займаецца мастацкай гімнастыкай. Вучыцца ў рэспубліканскім вучылішчы алімпійскага рэзерву.

10. Маргарыта Гурына, Капыль, 18

Студэнтка БДПУ імя Максіма Танка. Прадстаўляе факультэт прыродазнаўства.

11. Алена Сіняўская, Мінск, 23

Вучыцца на завочным аддзяленні ў Маскоўскім тэхналагічным інстытуце.

12. Паліна Бардачава, Мінск, 22

Мадэль, якая валодае іспанскай мовай.

13. Кацярына Саўчук, Мінск, 23

Выпускніца БДЭУ.

14. Ксенія Мэрсан, Гродна, 22

Студэнтка БДЭУ па спецыяльнасці “Фінансы і крэдыт”.

15. Крысціна Мацеша, Бялынічы, 24

Выпускніца МДЛУ. Працуе настаўніцай у цэнтры дашкольнай адукацыі.

16. Вольга Паўлава, Рагачоў, 23

Студэнтка Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Лячэбны факультэт.

17. Аляксандра Фокіна, Мінск, 19

Вучыцца ў Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэце. Будучая стаматолаг.

18. Вікторыя Назарка, Гродна, 23

Выпускніца Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Выкладае англійскую мову.

19. Вераніка Карабко, Нясвіж, 22

Прадстаўляе юрфак БДУ.

20. Святлана Гарбачова, Віцебск, 21

Студэнтка Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта.

21. Крысціна Скуратовіч, Смалявічы, 22

Атрымлівае другую вышэйшую адукацыю ў БДЭУ на факультэце банкаўскай справы і паралельна працуе па спецыяльнасці ў банку. Першую вышэйшую адукацыю атрымала ў Палескім дзяржаўным універсітэце.

22. Ксенія Малочка, Мінск, 18

Студэнтка Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта. Факультэт нямецкай мовы.

23. Марыя Лабанава, Гомель, 18

Вучыцца ў БДУ на факультэце сацыяльных камунікацый. Атрымлівае прафесію лінгвіста-перакладчыка.

24. Ганна Собалева, Мінск, 20

Вучыцца ў БДЭУ на ўлікова-эканамічным факультэце.

25. Аліна Роскач, Святлагорск, 19

Студэнтка БНТУ. Прадстаўляе механіка-тэхналагічны факультэт. Будучы інжынер-металург.

У бліжэйшыя тры тыдні фіналісткі пройдуць курс баявой падрыхтоўкі, каб пасля абрынуцца ўсёй грацыяй і зачараваннем на гледачоў і суддзяў. Конкурс пройдзе ў клубе PrimeHall. У канцы вечара назавуць пераможцаў у намінацыях “Міс Сяброўства”, “Міс топ-мадэль”, “Міс фота”, “Міс “Арыфлэйм”, “Першая віцэ-міс”, “Другая віцэ-міс”. Ну і, натуральна, назавуць пераможцу. Акрамя гэтага, 25 красавіка стартуе інтэрнэт-галасаванне за “Міс глядацкіх сімпатый”.

Арганізатары конкурсу прасеялі праз адбор больш за тысячу прэтэндэнтак. У выніку першага рэспубліканскага кастынгу, калі дзяўчат аўтобусамі завозілі ў Мінск з рэгіёнаў, было адабрана 50 красунь. Пасля пачаліся гутаркі. У выніку засталося 25 фіналістак.

Арганізатары конкурсу кажуць, што канфуз конкурсу “Міс Мінск”, калі адкрыліся не самыя прыемныя падрабязнасці асабістага жыцця адной з удзельніц, не паўторыцца. Таму як ад 2008 года праводзяцца масавыя анкетаванні, гутаркі, а з нядаўняга часу яшчэ і маніторынг сацыяльных сетак. “Гэта не проста конкурс прыгажосці, гэта эталон нашай беларускай жанчыны! Важна, каб маральна гэтыя дзяўчаты былі выдатныя”.

people.onliner.by